Сергей Бука - Мой любы край

Письмо в районную газету Сиолевичского района, Минской области, Белоруссия.

Шаноуная рэдакцыя!!!
             Колькi разоу збiрауся напiсаць словы падзякi у адрэс нашай «раёнкi».!Не ведаю,чаму,але хоць частку маiх разважанняу я вам рашыу адкрыць.
Па-першае: як прыемна кранае сэрца,калi сустракаеш на старонках  газеты знаёмыя твары,чатаеш рэпартажы аб тых мясцiнах,дзе сам калiсцi жыу i працавау.Тут –за мяжой,адчуваеш усё зусiм iнакш.I,здаецца,жыццёвыя праблемы адыходзяць на другi план.
Па-другое:заусёды знаходзiшся у курсе тых спрау i падзей,якiя праходзяць на роднай зямлi.Самi успамiны нясуць сюды,у край вечнай спякотнай цеплынi, прыемную прахладу нашых лясоу ,крынiц,рэк i азёр.У такiя хвiлiны,як кажуць,душа спявае.
               У знак падзякi працаунiкам рэдакцыi газеты «Край Смалявiцкi» я дарую сваю песню.Хацелася,каб яна была  да спадобы усiм тым,хто сваёй працай спрыяе ператварыць нашу родную Беларусь у моцную квiтнеючую краiну.

 З вялiкай падзякай , ваш зямляк                              ,
СЯРГЕЙ БУКА.


Смалявiцкi мой край,адгукнiся,
Каб праз мора твой голас пачуу,
I данёсся ён шопатам лiсця.
Край дзяцiнства убачыць хачу.
Як звiсаюць з бяроз  цуда- косы,
Нiбы косы матулi маёй,
Зiхацяць серабрыстыя росы
На траве,над духмянай зямлёй.
Вольны вецер,дамчы песнi лесу,
Гонкiх соснау з маiх Тумялёу,
Падаруй кветкi  лiпы пах , бэзу,
Што прытулак ля ганку знайшоу.
У марскiя углядаюся далi-
Уяуляю жытнёвы прастор,
Каласоу залацiстыя хвалi
Там цудоуны сплятаюць узор.
Там буслы кружаць вальс у паднябессi,
I плыве жураулёу стройны клiн,
Чуць хачу задушэуныя песнi,
Мне да болю знаёмых мясцiн.
 Край азёр,край кахання i свету,
Дзе б не быу , я заусёды з табой,
I табе я дару песню гэту,
Смалявiцкi край казачны мой!!!


Верасень 2010.Iзраiль.Ашкелон

Фото:г.Смолевичи,зима 2013.Внучка






http://stihi.ru/2014/02/22/8685




Отзывов 0    Просмотров