Варужка Яешня-Тутошня - Дрыжэу на марозе сивы Дзед Мароз...

Дрыжэў на марозе сівы Дзед Мароз.
Мароз напусціў і сам моцна замёрз.
Насунуў на рукі чырвоныя споткі
і цёр імі нос свой, бульбяны, кароткі.

Дрыжэлі вакол яго зайцы і птушкі,
прасілі ну хоць бы якой пачастушкі.

- Крыху пачакайце, - сіпеў Дзед Мароз –
Ня бачыце, як я адчайна замёрз.
Ніяк не магу расшпіліць свае клункі...
Чакайце... Прынёс я для вас пачастункі!






http://stihi.ru/2014/06/16/5313




Отзывов 0    Просмотров